Старшыня МНС: Пры ўвядзеннi надзвычайнага становішча супрацоўнікі могуць выкарыстоўваць зброю супраць беларусаў

grodnonews.by
3 хв.

На русском языке: Глава МЧС: При введении ЧП сотрудники могут использовать оружие против беларусов

На сайце МНС апублікаваны зварот міністра па надзвычайных сітуацыях РБ Вадзіма Сіняўскага, сярод іншага ў ім сказана, як будуць дзейнічаць супрацоўнікі МНС пры ўвядзенні надзвычайнага становішча.

«У цяперашні час наша міралюбная краіна падвяргаецца пастаяннаму ціску звонку з боку розных дэструктыўных сіл. Важнай умовай паспяховай барацьбы з гэтым уплывам з’яўляецца згуртаванасць грамадства, у аснове якой ляжаць ПАТРЫЯТЫЗМ і ЛЮБОЎ да сваёй РАДЗІМЫ. У гэтым кантэксце вялікая роля ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі адводзіцца БЕЛАРУСКІМ РАТАВАЛЬНІКАМ. Наш з вамі абавязак — забяспечыць бяспечныя ўмовы жыццядзейнасці насельніцтва, устойлівае функцыянаванне аб’ектаў эканомікі, аператыўнае рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, захаваць унікальную прыроду нашай РАДЗІМЫ.

Сёння на МНС, у выпадку ўвядзення надзвычайнага становішча, ускладаюцца задачы па ахове важных аб’ектаў і спыненні беспарадкаў, калі спатрэбіцца і са зброяй у руках. Пры гэтым дзяржавай гарантуецца прававая, сацыяльная і асабістая абарона работнікаў МНС, а таксама членаў іх сем’яў», — гаворыцца ў звароце Сіняўскага.

Раней, 25 ліпеня, Вадзім Сіняўскі ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала «СТБ» заяўляў, што МНС Беларусі ў выпадку неабходнасці будзе выконваць тыя ж задачы, што і МУС.

«У выпадку ўзнікнення пазаштатных сітуацый (будзем называць — надзвычайных сітуацый) мы фактычна будзем выконваць, як і органы ўнутраных спраў, задачы па прызначэнні. На супрацоўнікаў міністэрства будзе распаўсюджвацца закон «Аб органах унутраных спраў» па ўмовах прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, табельнай зброі і самае галоўнае — супрацоўнікі будуць сапраўды гэтак жа заканадаўча абаронены ад рознага роду пагроз», — заяўляў Сіняўскі.

Папярэдні матэрыял
37% бальнічных ложкаў у краіне выдзелена пад COVID-19, у Мінску – больш за палову
Наступны матэрыял
Амаль 25 000 мінчукоў атрымаюць «дармаедскія» жыроўкі за 3 месяцы

Iншыя матэрыялы