На русском языке:
Председателя БРКА требуют привлечь к дисциплинарной ответственности
Беларусы стварылі петыцыю з просьбай да Міністэрства юстыцыі РБ правесці праверку і прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці старшыню Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА) Віктара Чайчыца за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, а таксама нямэтавае расходаванне сродкаў.
Справа ў тым, што Віктар Чайчыц падпісаў пастанову аб выдзяленні 3000 рублёў ГА «Афіцэрскі сход КДБ» для аказання матэрыяльнай дапамогі сям’і загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
Пастанова БРКА і смета расходаў на 2021 год / motolko.help
У пастанове БРКА ад 28.12.2020 «Аб зацвярджэнні сметы даходаў і расходаў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў на 2021 год», сказана, што матэрыяльная дапамога прадугледжана толькі: адвакатам, наёмнаму персаналу і ветэранам адвакатуры.
Акрамя таго, памер выдзеленай сумы матэрыяльнай дапамогі сям’і загінулага супрацоўніка КДБ (3000 рублёў) эквівалентны палове ўсёй сумы, прадугледжанай сметай БРКА на 2021 год для аказання матэрыяльнай дапамогі адвакатам (6000 рублёў).
Аўтары петыцыі лічаць, што вылучэнне з грашовых сродкаў БРКА для аказання матэрыяльнай дапамогі сям’і загінулага супрацоўніка КДБ супярэчыць лакальным прававым актам, можа ўтрымліваць прыкметы перавышэння службовых паўнамоцтваў з боку службовых асобаў, а таксама з’яўляцца нямэтавым расходаваннем грашовых сродкаў БРКА. Петыцыя будзе адпраўленая ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, 28 верасня ў адну з кватэр на Якубоўскага, 29 уварваліся сілавікі. Яе жыхар Андрэй Зэльцэр, 32-гадовы супрацоўнік EPAM Systems сустрэў іх стрэлам з паляўнічай стрэльбы і быў смяротна паранены ў адказ. Супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк з пазыўным «Нірвана» таксама загінуў ад атрыманага ранення. У адплату за гібель супрацоўніка КДБ былы кіраўнік Генштаба УС Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў прапанаваў забіць 100 чалавек.