Студэнта юрфака БДУ прымусілі зняцца яшчэ ў адным відэа

юрфак БДУ
4 хв.

На русском языке: Студента юрфака БГУ заставили сняться еще в одном видео

Учора, 23 траўня, адміністрацыя юрфаку БДУ апублікавала «пакаяльнае відэа» з адным са студэнтаў факультэта. Хлопца прымусілі на камеру сказаць, што ён каецца ў распаўсюдзе нейкіх «дыскрэдытуючых звестак у дачыненні да адміністрацыі і БРСМ».

Пазней выданне «Наша Ніва» звязалася з адміністрацыяй юрфака БДУ і БРСМ з мэтай даведацца: ці ў курсе яны, што «пакаяльнае відэа» са студэнтам можа падпадаць пад арт. 426 КК РБ (злачынства супраць чалавечнасці, якое здзяйсняецца прадстаўніком дзяржавы).

Неўзабаве пасля гэтага, увечары 24 траўня, у Instagram юрфака БДУ зʼявілася яшчэ адно відэа са студэнтам, у якім сказана, што відэа было запісана, «бо мужчына вырашыў прынесці публічныя прабачэнні». Далей ідуць штампы прапаганды пра «беглую апазіцыю», якую просяць «не турбаваць яго і яго факультэт».

Студэнта юрфака БДУ прымусілі зняцца яшчэ ў адным відэа

Адзначым, што танальнасць відэа ад першага моцна адрозніваецца. Таксама ў ім ёсць склейкі, пасля якой з’яўляюцца дадатковыя штампы прапаганды.

Папярэдні матэрыял
«Якія да мяне могуць быць прэтэнзіі?»: адміністрацыя юрфаку і БРСМ пракаментавалі Нашай Ніве «пакаяльнае відэа» са студэнтам факультэта
Наступны матэрыял
У Вілейскім раёне забаранілі купацца амаль ва ўсіх азёрах і рэках

Iншыя матэрыялы