На русском языке:
Суд Швейцарии оправдал экс-собровца Юрия Гаравского по обвинению в насильственном исчезновении Захаренко, Гончара и Красовского
Пра гэта паведамляе выданне «Новы Час». Акрамя таго, паведамляецца, што Гараўскага таксама прызналі невінаватым па артыкуле аб увядзенні правасуддзя ў зман. Вынясенне рашэння па гэтай справе адбылося сёння, 28 верасня, у судзе кантона Санкт-Галлен у Швейцарыі.
Па дадзеных «Новага часу», іскі Алены Захаранкі і Валерыі Красоўскай будуць накіраваныя ў іншы суд.
Заканадаўства Швейцарыі не дазваляе прыцягнуць Гараўскага па артыкуле за забойствы або саўдзел у іх, таму яго абвінавачвалі ў датычнасці да «шматлікіх знікненняў». Пракурор запытваў для яго пакаранне ў выглядзе 3-х гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай 2 гады.
Тлумачачы прысуд, суддзя заявіў, што гэта асаблівы выпадак, у якім «замяшаная ўлада, і яна адказная за гвалтоўныя знікненні», піша Zerkalo.io.
«Гэтыя факты не павінны выклікаць сумневаў. Але на допыце абвінавачаны заблытаўся ў супярэчнасцях і ўхіляўся ад адказу», – растлумачыў сваё рашэнне суддзя. На яго думку, некаторыя з паказанняў Гараўскі прыдумаў.
Суд прыйшоў да высновы, што Юры Гараўскі, магчыма, служыў у САХРы, але ягоная роля ў выкраданнях застаецца незразумелай: «Магчыма, ён чуў пра гэта ад калегаў». Апраўдальны прысуд Гараўскаму не азначае, што Лукашэнка не датычны да знікнення беларускіх палітыкаў – наадварот, гэтыя факты, як заявіў суддзя, не выклікаюць сумневаў.