Суполка чыгуначнікаў: у верасні ў Беларусь прыбылі яшчэ два цягнікі з кампанентамі ТЯЗ

Сообщество железнодорожников Беларуси
3 хв.

На русском языке: Сообщество железнодорожников: в сентябре в Беларусь прибыли ещё два поезда с компонентами ТЯО

Суполка чыгуначнікаў Беларусі высветліла, што 15-24 верасня 2023 г. у Беларусь на станцыю Прудок з расійскіх чыгуначных станцый Чэбаксары і Патаніна прыбыло 26 вагонаў, гружаных як кампанентамі ТЯЗ, так і прызначанымі для перавозкі персаналу і суправаджэння.

Адзначым, што каля ст. Прудок знаходзіцца 2631-я авіяцыйная база захоўвання ракетнага ўзбраення і боепрыпасаў – в/ч 94017.

Чыгуначнікі таксама паведамляюць, што для ўтойвання перавозкі цягніка ішлі праз стыкавы пункт Завольша, дзе праходзіць усяго 2 цягнікі за суткі.

Цягнікі былі адпраўленыя:

  • 15 верасня – 16 вагонаў (10 гружаных, 6 парожніх) са станцыі Чэбаксары. Прыбыццё 22 верасня;
    18 верасня – 10 вагонаў (4 гружаных, 6 парожніх) са станцыі Патаніна. Прыбыццё 24 верасня.

Груз адносіцца да класа «Выбуховыя матэрыялы», і значыцца як «Боепрыпасы іншыя для вайсковых мэт» і «Боепрыпасы, акрамя пайменаваных вышэй».

Суполка чыгуначнікаў: у верасні ў Беларусь прыбылі яшчэ два цягнікі з кампанентамі ТЯЗ

Чыгуначнікі таксама паведамілі, што асноўным бенефіцыярам гэтых перавозак зʼяўляецца беларуска-швейцарскае СТАА «ТРАНСРЭЙЛ – БЧ». Больш за тое, выяўлена, што з мая 2021 г. па верасень 2023 г. з дапамогай гэтай кампаніі ў Беларусь увезена 127 вагонаў з грузамі ваеннага прызначэння.

Адзначым таксама, што па дадзеных маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн» саміх ядзерных боегаловак на тэрыторыі Беларусі на дадзены момант няма.

Падрабязней чытайце тут.

Папярэдні матэрыял
У Беларусь прыбыў прэм'ер Кубы
Наступны матэрыял
Разам з зачысткай блогераў у Беларусі створаны лэйбл, за якім стаяць два крымінальнікі і нявестка Лукашэнкі. Летась адна з выканаўцаў атрымала ўзнагароду з рук кіраўніка КДБ

Iншыя матэрыялы