Супольнасць чыгуначнікаў расказала, як менавіта ў Беларусь даставяць расійскую ядзерную зброю.

Сообщество железнодорожников Беларуси
10 хв.

На русском языке: Сообщество железнодорожников рассказало, как именно в Беларусь доставят российское ядерное оружие

«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» апублікавала матэрыял аб тым, як і ў якім парадку будзе ўвозіцца расійская ядзерная зброя ў Беларусі. Зыходзячы з гэтага тэксту, яна паступіць у Беларусь у некалькі этапаў. Першапачаткова зброю прывязуць на станцыю Прудок (Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць), а пасля размяркуюць па рэгіёнах краіны.

Прыводзім вытрымкі з матэрыялу чыгуначнікаў.

Першы этап: чэрвень 2023 года

На першым этапе (чэрвень 2023 года) на станцыю Прудок запланаваны тры адпраўкі:

  • са станцыі Патаніна (Паўднёва-Уральская чыг.) – 4 крытых вагона спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння.
  • са станцыі Лыжок (Заходне-Сібірская чыг.) – 2 крытыя вагоны спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння.
  • са станцыі Чабаксары (Горкаўская чыг.) – 10 крытых вагонаў спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння.

Ва ўсіх адпраўленняў паказаны груз «Боепрыпасы іншыя для ваенных мэт».

Другі этап: лістапад 2023 года

На другім этапе (лістапад 2023 года) на станцыю Прудок запланаваны тры адпраўкі са станцый РЧ:

  • са станцыі Патаніна (Паўднёва-Уральская чыг.) – 4 крытых вагона спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння.
  • са станцыі Лыжок (Заходне-Сібірская чыг.) – 2 крытыя вагоны спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння.
  • са станцыі Чабаксары (Горкаўская чыг.) – 10 крытых вагонаў спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння.

Ва ўсіх адпраўленняў таксама пазначаны груз «Боепрыпасы іншыя для ваенных мэт».

Супольнасць чыгуначнікаў расказала, як менавіта ў Беларусь даставяць расійскую ядзерную зброю.

Станцыю Прудок рыхтавалі для прыняцця ядзернай зброі

Станцыя Прудок і вайсковая часць 94017 выкарыстоўваліся ў якасці трэніровачнай базы па разгрузцы/пагрузцы, ахове і абслугоўванню «спецыялізаванага абсталявання» – гэта значыць, ядзернай зброі.

Трэніраваліся там як чыгуначнікі, так і вайскоўцы. Супольнасць чыгуначнікаў адзначае, што адначасова з трэніроўкамі ажыццяўлялася падрыхтоўка сакрэтных чыгуначных пунктаў сувязі (ЛАЗ-аў). Адзін з іх размешчаны пад будынкам корпуса дзіцячага аздараўленчага лагера ў Лётцах.

Дастаўка дапаможнага абсталявання (кастрычнік-лістапад 2023)

У кастрычніку-лістападзе 2023 года запланаваны тры адпраўкі з Расіі. Размова ідзе пра дастаўку дапаможнага і ахоўнага абсталявання для ядзерных боепрыпасаў.

– са станцыі Праўдзінск (Горкаўская чыг.) на станцыю Лунінец – 3 універсальныя платформы спецыяльнага рухомага саставу, 1 крыты вагон спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння. У якасці грузу ўказаны «Абсталяванне, тэхніка».

– са станцыі Вожай (Горкаўская чыг.) на станцыю Баранавічы-Цэнтральныя – 9 універсальных платформ спецыяльнага рухомага саставу, 1 крыты вагон спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння. У якасці грузу ўказаны «Абсталяванне, тэхніка».

– са станцыі Пенза (Куйбышаўская чыг.) на станцыю Баранавічы-Цэнтральныя – 1 універсальная платформа спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння. У якасці грузу ўказаны «Абсталяванне, тэхніка».

Пасля таго, як гэтыя вагоны даставяць на станцыю Баранавічы-Цэнтральныя, іх перамесцяць на Баранавічы-Палескія і адтуль перадыслакуюць на тэрыторыю 61-й знішчальнай авіябазы ВПС Рэспублікі Беларусь, у вайсковую часць 54804.

Адпраўка ў РФ пустых вагонаў і дастаўка ў РБ комплексаў С-400

Супольнасць чыгуначнікаў расказала, як менавіта ў Беларусь даставяць расійскую ядзерную зброю.

Таксама Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі расказала пра адпраўку ў Расію на станцыю Капусцін Яр парожніх вагонаў і дастаўку зенітных ракетных комплексаў С-400 у Беларусь. У прыватнасці, з сярэдзіны мая 2023 года са станцый БЧ на расійскую станцыю Капусцін Яр у адрас у адрас вайсковай часці 15644 (горад Знаменск-3, Астраханская вобласці) адпраўляліся як пустыя, так і гружаныя вагоны.

17 мая са станцыі Орша-Усходняя ў Расію адправіліся 50 даўгамерных платформ, прызначаных пад пагрузку на станцыі прызначэння. Адпраўнік пазначана міністэрствам абароны РБ.

15 чэрвеня са станцыі Стоўбцы ў Расію адправіліся 15 гружаных вагонаў (2 пасажырскія для перавозкі 29 чалавек асабовага складу, 10 даўгамерных платформ з пагружанай інжынернай тэхнікай, 3 крытыя вагоны з іншымі грузамі). Адпраўніком значыцца вайсковая часць 30151 (Фаніпаль), дзе размешчана 15-я зенітная ракетная брыгада аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА.

15 чэрвеня са станцыі Орша-Усходняя ў Расію адправіліся 37 парожніх вагонаў (8 паўвагонаў, 1 крыты вагон, 28 даўгамерных платформ, прызначаных пад пагрузку на станцыі прызначэння). Адпраўнік – міністэрства абароны РБ.

Назад у Беларусь вярнуліся 15 вагонаў на станцыю Коласава (Баранавіцкі раён), якія прывезлі зенітныя ракетныя комплексы супрацьракетнай абароны С-400. Іх месца далейшай дыслакацыі – 25-ы арсенал РАВ, вайсковая часць 25819. Астатнія парожнія вагоны чакаюць далейшай пагрузкі і адпраўкі ў Беларусь.

Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі адзначае, што асабовы склад, абсталяванне і рухомы састаў адпраўляюць на станцыю Капусцін Яр для таго, каб падрыхтаваць персанал беларускіх вайсковых часцей да працы з ядзернай зброяй.

Увесь матэрыял Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі можна прачытаць тут.

Папярэдні матэрыял
Як прапаганда і Лукашэнка супярэчаць адзін аднаму
Наступны матэрыял
Бізнес-джэт Яўгена Прыгожына ляціць з Мачулішчаў

Iншыя матэрыялы