На русском языке:
«Против чёрного пиара»: У беларусов вновь собирают подписи под каким-то странным письмом, теперь уже против забора на польско-беларусской границе
У распараджэнні рэдакцыі motolko.help аказалася новы праўладны ліст з патрабаваннем узняць пытанне аб парушэнні прыродаахоўных нормаў Польшчай пры будаўніцтве плота ў Белавежскай Пушчы. Аўтар гэтага тэксту невядомы. Але мяркуючы па ўсім, для яго вельмі важна, каб па ўсёй тэрыторыі Пушчы маглі свабодна перамяшчацца зубры (ці мігранты).
Ліст хочуць адправіць у цэлы спіс арганізацый, сярод якіх ЮНЕСКА, Еўрапейская эканамічная камісія ААН, Сакратарыят канвенцыі аб водна-балотных угоддзях, Гендырэктарат Савета Еўропы па пытаннях дэмакратыі і іншыя. Якое дачыненне маюць зубры да пытання дэмакратыі — не зусім зразумела, ну ладна.
«Мы патрабуем, каб аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА не стаў ахвярай чорнага палітычнага піяру, і была праведзена належная трансгранічная ацэнка ўздзеяння будаўнічых работ на навакольнае асяроддзе», — сказана ў дакуменце.
Пацешна яшчэ тое, што подпісы да ліста з важным экалагічным пытаннем збіраюць не ў эколагаў ці арнітолагаў, а ў бацькоў навучэнцаў дзіцячага сада ў Віцебску.