На русском языке:
Светлана Тихановская отправилась в Чехию, чтобы добиться исключения простых беларусов из закона об ответственности режима Лукашенко за войну в Украине
У рамках візіту, Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам Чэхіі Мілашам Зэманам, прэм’ер-міністрам, кіраўніком МЗС, МУС і іншымі высокапастаўленымі чыноўнікамі.
Адна з галоўных задач візіту — дамагчыся выключэння беларусаў з закону аб адказнасці РФ і рэжыму Лукашэнкі за вайну. Справа ў тым, што ў Чэхіі пачалі распрацоўваць закон, які можа зрабіць міграцыю беларусаў у гэтую краіну немагчымай.
Але беларусы не павінны несці адказнасць за саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны. Неабходна падзяляць рэжым і народ Беларусі і не дыскрымінаваць людзей, якія ўжо два гады супрацьстаяць двум дыктатарам, якія развязалі вайну ва Украіне.
Акрамя таго, 11 траўня ў 19:30 Святлана Ціханоўская правядзе сустрэчу з беларусамі Чэхіі, па адрасе: Прага, Klementinum.
Больш падрабязна пра мэты візіту расказаў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.