Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв’ю для выдання «Радыё Свабода», дзе адказала на пытанні, якія хвалююць беларусаў.
Галоўнае з інтэрв’ю:
📍 «Ліст Макея еўрапейскім дыпламатам – крок адчаю. Дзеянні рэжыму цягам апошніх гадоў прывялі ў нікуды, і зараз яны шукаюць, як выкруціцца».
📍 «Рэжым прамацвае, на што гатовы пайсці Захад, ці гатовы зняць санкцыі. Але я не веру, што рэжым збіраецца нешта рабіць. Мне нічога не вядома, што яны там дамаўляюцца пра Сяргея [Ціханоўскага] і пра парты Клайпеды – чарговая гульня, пыл у вочы. Мы настойваем на тым, што вызваленыя павінны быць усе, і не пад хатні арышт, як Борыс, а на свабоду. Я ўпэўненая, што і сам Сяргей адказаў бы на гэтае пытанне менавіта так».
📍 «Не варта караць усіх беларусаў за Лукашэнку. Я тлумачу на кожнай палітычнай сустрэчы і ў кожным інтэрв’ю, што беларусы супраць гэтай вайны».
📍 «Тое, што наступ на Кіеў праваліўся, – гэта заслуга ў тым ліку і беларускага народа. Наша краіна не стала камфортным тылам для расійскага войска».
📍 «Мне паведамлялі, што ўкраінскі ўрад пазбягаў публічных сустрэч, каб не раздражняць Лукашэнку, які абяцаў ім, што ніколі з тэрыторыі Беларусі па іх не будзе нанесены ўдар. Я разумею іх асцярожнасць – яны імкнуліся захаваць жыцці сваіх людзей».
📍 «Гэтага «мудрага Пуціна» да гэтага часу мне прыгадваюць беларусы. Гэта быў такі дыпламатычны спосаб данесці нашу пазіцыю – «не ўлазьце, гэта наша справа».
📍 «У першыя дні, калі пачалася вайна, я размаўляла праз тэлефон і з Івонкай Сурвілай, і з Зянонам Пазняком. Ведаю, што ён мяне пастаянна крытыкуе, але таксама ведаю, што ён патрыёт і яму баліць за Беларусь».
📍 «Валер Кавалеўскі сустракаўся з кіраўніцтвам Вярхоўнай Рады, прадстаўнікамі Офісу прэзідэнта, рознымі палітыкамі. Мы таксама плануем адкрыць пастаянны офіс у Кіеве, які дапаможа нам развіваць адносіны з украінскім бокам. Увогуле, адносіны з Украінай для нас прыярытэт. Лёсы нашых народаў звязаныя як ніколі раней».
Інтэрв’ю цалкам глядзіце тут: