Украіна хоча, каб Беларусь прызналі краінай — спонсарам тэрарызму

Віцебскі кур'ер
3 хв.

На русском языке: Украина хочет, чтобы Беларусь признали страной — спонсором терроризма

На сайце прэзідэнта Украіны паведамляецца, што міжнародная экспертная група Ермака-Макфола сёння прэзентуе план дзеянняў па ўзмацненні санкцый супраць РФ, які змяшчае рэкамендацыі для міжнароднай дэмакратычнай супольнасці адносна далейшых эканамічных мер, накіраваных на прымус кіраўніцтва РФ да найхутчэйшага спынення вайны ва Украіне і максімальнае павелічэнне цаны агрэсіі для Расіі.

Ён змяшчае 10 ключавых напрамкаў санкцыйнай палітыкі сярод якіх:

— Прызнанне Беларусі і РФ дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму,

— Поўная забарона на расейскі экспарт энерганосьбітаў,

— Пашырэнне санкцый супраць фінансавага сектара Беларусі і РФ,

— Узмацненне транспартных і страхавых санкцый,

— Пашырэнне і ўзмацненне гандлёвых эмбарга і персанальных санкцый.

«Гэты дакумент стане асновай для далейшай працы нашага ўрада па ўзмацненні санкцыйнага ціску на Расію […] Нам патрэбная хуткая рэалізацыя ўсіх закладзеных прапаноў і дбайная ацэнка іх эфектыўнасці», – заявіў кіраўнік Офіса Зяленскага Андрэй Ярмак.

Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв'ю «Радыё Свабодзе»
Наступны матэрыял
Крыніцы: Статусбанк прададзены структурам Мікалая Вераб'я для абыходу санкцый

Iншыя матэрыялы