На русском языке:
Светлана Тихановская договорилась с Даугавпилсским университетом о бюджетных местах для беларусов и упрощенном отношении к апостилю
Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Латвію. Першыя сустрэчы яна правяла ва ўніверсітэце Даўгаўпілса, паведямляе прэс-служба нацыянальнай лідаркі. Падчас перамоваў з кіраўніцтвам Святлана Ціханоўская ўзгадала пра стасункі ўніверсітэта з Беларуссю і гісторыю яго супрацоўніцтва з айчыннымі ВНУ – да 2020 года кааперацыі ладзіліся ў Віцебску, Мінску, Гродне. Зараз дэмакратычныя сілы аднаўляюць узаемадзеянне, каб даць магчымасць студэнтам з Беларусі атрымліваць еўрапейскую адукацыю.
Вынікамі сустрэчы сталі:
- Вылучэнне некалькі бюджэтных месцаў у магістратуру па спецыяльнасці «эканоміка», куды беларусы змогуць паступаць ужо з гэтага году.
- Прадастаўленне беларускім навукоўцам у выгнанні абсталявання ўніверсітэта для даследаванняў
- Спрошчанае стаўленне да апастылізацыі дакументаў.
Таксама Ціханоўская папрасіла аднавіць супрацоўніцтва з беларускімі выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэтаў, якія знаходзяцца ў выгнанні зараз. «Важна працягваць працу з людзьмі, захоўваць сувязь між народамі, нягледзячы на тое, што рэжым спрабуе нас падзяляць», – падкрэсліла Ціханоўская.