Святлана Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы: «Дыктатары не спыняцца, пакуль іх не спынім мы»

Офіс Святланы Ціханоўскай
4 хв.

Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы беларуская лідарка выступіла на круглым стале па Беларусі, які быў арганізаваны ISANS. У прамове Святлана Ціханоўская ўзняла шэраг важных для Беларусі пытанняў, але асаблівую ўвагу надала жахліваму становішчу палітвязняў у беларускіх турмах. Лідарка заклікала ўдзельнікаў рашуча паставіцца да пытання ізаляцыі дыктатараў і падкрэсліла: пакуль існуе рэжым Лукашэнкі – рэгіён не будзе ў бяспецы.

Святлана Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы: «Дыктатары не спыняцца, пакуль іх не спынім мы»

Ключавыя цытаты прамовы:

«У нас няма сумневаў у тым, хто нясе адказнасць за смерць Навальнага. Яго забіў пуцінскі рэжым. Гэта напамін усяму свету аб тым, што дыктатары не спыняюцца ні перад чым. Дэмакратычны свет павінен прадэманстраваць адвагу. Адказ на зверствы павінен быць рашучым».

«Нам страшна за жыцці тысячаў беларускіх палітвязняў. Многія з іх утрымліваюцца пад вартай без сувязі са знешнім светам. Мы не ведаем, ці жывыя яны. Нам нельга дапусціць новых смерцяў у турмах».

Святлана Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы: «Дыктатары не спыняцца, пакуль іх не спынім мы»

«Нам трэба ізаляваць двух дыктатараў, пазбавіць іх рэсурсаў і прымусіць заплаціць за кожнае злачынства – супраць украінцаў, супраць беларусаў, супраць сусветнага міру і парадку».

«Каб выйграць у гэтай складанай барацьбе, нам патрэбныя стратэгія і канкрэтны план дзеянняў. І я спадзяюся пачуць падчас гэтых дыскусіяў канкрэтныя ідэі, якія дапамогуць нам вярнуць Беларусь да дэмакратыі і аднавіць мір у Еўропе».

Святлана Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы: «Дыктатары не спыняцца, пакуль іх не спынім мы»

Уся прамова Святланы Ціханоўскай — па спасылцы.

Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская – пра смерць Навальнага: «Аляксея, як і многіх беларускіх палітвязняў, неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА. Няма сумневаў у тым, што яго мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым»
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўніцай OpenAI – кампаніі, якая стварыла ChatGPT

Iншыя матэрыялы