На русском языке:
Светлана Тихановская – о приговоре Роману Протасевичу: «Остались ли мы верны своим ценностям?»
Нацыянальная лідарка пракаментавала прысуд Раману Пратасевічу, якому далі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
«Гэты прысуд – гэта яшчэ і праверка для ўсіх нас. Бо каштоўнасці, на якіх будуецца дэмакратычны рух, такія:
– Ніхто не павінен быць асуджаны па палітычных матывах.
– Ніхто не павінен праходзіць праз катаванні.
– Нічыё жыццё не павінна быць прадметам гандлю.
Таму сёння я прашу кожнага беларуса і кожную беларуску: паглядзіце на сябе, ці засталіся вы верныя сваім каштоўнасцям? Бо без іх мы рызыкуем стаць падобнымі да помслівага, бесчалавечнага рэжыму. Я прашу вас, заставайцеся людзьмі.
Мы выступаем за дэмакратыю і за тое, што ўсе роўныя перад законам. Мы выступаем не за помсту, а за справядлівасць. Таму кожны, хто зараз здзяйсняе злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, павінен паўстаць перад судом. Але гэта мусіць быць незалежны і прафесійны суд.
А на гэты і любы іншы прысуд можна адказаць толькі адно: усе беларусы, якія пераследуюцца па палітычна матываваных справах, павінны выйсці на волю. З многімі з іх у нас няма сувязі некалькі месяцаў. Ад нас усё яшчэ хаваюць інфармацыю пра стан Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка і сотняў іншых палітвязняў. Да кожнага з іх павінны дапусціць адвакатаў і сваякоў.
Свабоду кожнаму і кожнай».