Ізраільская група кібернаёмнікаў «адмывала» ў сацсетках Аляксандра Зінгмана і дапамагала выбудоўваць яму пазітыўны імідж у Афрыцы

Аляксандр Зінгман
4 хв.

In English: Israeli group of cyber mercenaries helped to create a positive image of Aleksandr Zingman in Africa
На русском языке: Израильская группа кибернаёмников «отмывала» в соцсетях Александра Зингмана и помогала выстраивать ему позитивный имидж в Африке

Міжнародны кансорцыум журналістаў OCCRP апублікаваў расследаванне пра ізраільскую групу кібернаёмнікаў «Каманда Хорхе», якая складаецца з былых супрацоўнікаў разведслужбаў і займаецца дэзінфармацыяй і ўмяшаннем у выбары.

Журналісты высветлілі, што група правяла не менш як 33 кампаніі па дэзынфармацыі «прэзідэнцкага ўзроўню» ў краінах Афрыкі, Еўропы, Азіі і Лацінскай Амерыкі. Кошт адной такой кампаніі ацэньваецца ў 15 мільёнаў долараў. Яны ж распрацавалі ПЗ пад назвай Advanced Impact Media Solutions (AIMS), якое стварае ботаў з фатаграфіямі рэальных людзей, якія ўдзельнічаюць у кампаніях па дэзінфармацыі на сайтах і ў сацсетках. Напрыклад, публікуюць дзясяткі тысяч твітаў.

Расследавальнікі сцвярджаюць, што менавіта гэтыя кібернаёмнікі праводзілі кампанію на карысць «зброевага барона» Аляксандра Зінгмана.

Так, у 2020 годзе «Каманда Хорхе» пры дапамозе робатаў у сацсетках выбудоўвала спрыяльны імідж Аляксандру Зінгману і яго бізнесу, частка «кампаніі падтрымай» была накіраваная і супраць яго суперніка, беларускага бізнесмена і гандляра зброяй Віталя Фішмана.

Праз матэрыялы па справе аб паклёпе, якую Фішман выйграў у ЗША, журналісты выявілі мінімум 35 ботаў, звязаных з «Камандай Хорхе». Адвакат Зінгмана ж заявіў, што яго кліент ніколі не працаваў з кампаніямі, якія ўдзельнічаюць у дэзынфармацыі.

Ну, а ў наступным 2021 годзе Зінгман быў затрыманы ў Конга.

Аляксандр Зінгман – «зброевы барон», адзін з ключавых ценявых партнёраў Лукашэнкі па пытаннях Афрыкі, ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі і ўладальнік кампаніі Aftrade DMCC, якая займаецца пастаўкамі беларускай тэхнікі ў Афрыку. Менавіта кампанія Зінгмана заключыла дамову на пастаўку ў Зімбабвэ пажарных машын на $32 мільёна, пасля чаго ў краіне разгарэўся скандал: дэпутаты зімбабвійскага парламента патрабавалі прызнаць здзелку несапраўднай, т.я. пажарныя машыны планавалася закупіць па загадзя завышаным кошце. Зінгман таксама звязаны з золатаздабываючай кампаніяй Zim Goldfields, паводле слоў журналістаў, мільёны долараў, атрыманыя ад гандлю афрыканскім золатам, ідуць на фінансаванне ўзброеных фарміраванняў Расіі і Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Фігурантаў справы «Рабочага Руху» прысудзілі да тэрмінаў ад 11 да 15 гадоў калоніі
Наступны матэрыял
Аператар аэрапорта Тбілісі адмовіўся абслугоўваць самалёты «Белавія»: што гэта значыць?

Iншыя матэрыялы