In English:
Sviatlana Tsikhanouskaya held an online meeting with the Minister of Foreign Affairs of Norway
На русском языке:
Светлана Тихановская провела онлайн-встречу с главой МИД Норвегии
Сёння, 16 снежня, Святлана Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з кіраўніком МЗС Нарвегіі Аннікен Хюітфельд, на якой закранула пытанне пра працяг супрацоўніцтва Yara з «Беларуськаліем». Паведамляецца, што Хюітфельд пагадзілася са Святланай Ціханоўскай у пазіцыі па дзеяннях Yara.
Абмеркаванне супрацоўніцтва нарвежскай кампаніі Yara з «Беларуськаліем» стала важнай тэмай сустрэчы. Нягледзячы на санкцыі ЗША супраць «Беларуськалія», якія набылі моц у гэтым месяцы, а таксама новыя санкцыі супраць Беларускай калійнай кампаніі, Yara працягвае купляць беларускія калійныя ўгнаенні. Ціханоўская сустрэла разуменне Хюітфельд і адзначыла, што беларусы лічаць неэтычным супрацоўніцтва з «кашалькамі» рэжыму, важна дыпламатычна ізаляваць рэжым і не дапускаць кантактаў з яго прадстаўнікамі, пакуль патрабаванне беларускага народа аб вызваленні ўсіх палітвязняў не будзе выкананае.
Акрамя таго, падчас сустрэчы, Святлана Ціханоўская падзякавала Нарвегіі за актыўную пазіцыю і падтрымку пятага пакета санкцый ЕС і адзначыла — важна закрыць шчыліны ў санкцыях і ўзмацніць ціск на рэжым. У сувязі з тым, што Нарвегія з’яўляецца дзейным сябрам Рады бяспекі ААН, Святлана Ціханоўская заклікала ўзнімаць беларускае пытанне ў ААН і абмеркаваць стварэнне міжнароднага трыбунала па злачынствах рэжыму.
Таксама падчас сустрэчы народны лідар адзначыла, што Нарвегія ўжо аказвае дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці: падтрымлівае EHU, ECLAB, Дом правоў чалавека, выдзяляе гранты медыя і культуры, а таксама ўдзельнічала ў запуску платформы збору доказаў злачынстваў рэжыму IAPB. І заклікала працягваць аказваць дапамогу незалежным СМІ, грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам, студэнтам і навукоўцам.