In English:
Sviatlana Tsikhanouskaya is meeting with Joe Biden
На русском языке:
Светлана Тихановская провела встречу с Джо Байденом
Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода». Паведамляецца, што пасля прамовы Байдэна, каманда прэзідэнта ЗША правяла Святлану Ціханоўскую ў памяшканне, дзе знаходзіўся Байдэн. Ціханоўская была адзінай, хто ўвайшоў у памяшканне.
Іх сустрэча прайшла адразу пасля выступу Байдэна ў Вільні.
«Вельмі ўдзячная прэзідэнту за гэтую сустрэчу. Я данесла яму нашую пазыцыю, распавяла, што беларусы працягваюць змагацца за вызваленне сваёй краіны.
Я радая, што ў нас атрымліваецца непублічна пагаварыць пра тое, што нам сапраўды важна. Беларусы могуць разлічваць на падтрымку ЗША», – напісала Святлана Ціханоўская.
Гэта іх другая сустрэча. Першая адбылася ў ліпені 2021 года ў Белым Доме.