Падчас працоўнай паездкі ў Вашынгтон лідарка дэмсілаў Святлана Ціханоўская сустрэлася з Філам Горданам – дарадцам віцэ-прэзідэнткі ЗША Камалы Харыс па нацыянальнай бяспецы. Варта адзначыць, што менавіта Харыс ачоліць амерыканскую дэлегацыю на Саміце па міру ў Швейцарыі.
Святлана Ціханоўская з Філам Горданам падчас сустрэчы ў Вашынгтоне
Галоўнай тэмай сустрэчы стала рэпрэзентацыя Беларусі на Саміце па міру і дзеянні ад ЗША і партнёраў у сувязі з Самітам. У прыватнасці, гаворка ішла пра:
- Вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі;
- Санкцыянаванне Расіі за ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы нашай краіны;
- Транснацыянальныя рэпрэсіі, якія датычацца беларусаў, што бяруць актыўны ўдзел у акцыях салідарнасці за мяжой;
- Узаемасувязь Украіны і Беларусі – наколькі важна пры падтрымцы Украіны не забывацца і пра Беларусь;
- Сітуацыю з Андрэем Гнётам у Сербіі.
Акрамя таго, падчас сустрэчы Ціханоўская і Гордан закранулі і тэму Саміту НАТА, які адбудзецца ў ліпені, дзе магчымая сустрэча з Камалай Харыс.