На русском языке:
Светлана Тихановская поздравляет беларусов, которые празднуют Рождество 7 января
Нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская павіншавала з Раством беларусаў, якія адзначаюць яго 7 студзеня.
«Сёння дзень, калі мы знаходзімся ў чаканні нечага светлага і дзіўнага. У чаканні цуду…
Але якога «цуду» чакаюць беларусы сёння? Убачыць і абняць блізкіх, якіх няма побач. Вярнуцца дадому і адчуваць сябе ў бяспецы. Жыць у свабоднай квітнеючай краіне, а не шукаць бліжэйшага месца для эміграцыі. Атрымліваць за працу годнае ўзнагароджанне і ні ў чым не мае патрэбы.
Пагадзіцеся, гэта не нешта фантастычнае ці чароўнае. Гэта рэальнасць, якую заслугоўвае кожны з нас. І толькі нам з вамі па сілах яе пабудаваць.
Дарагія, сёння ў светлае свята Божага Нараджэння, я хачу пажадаць вам сіл, смеласці і веры ў сябе, каб увасобіць у жыццё тое, пра што марыце больш за ўсё.
З Калядамі вас!