На русском языке:
Светлана Тихановская поздравила всех беларусов, отмечающих Рождество 25 декабря
Нацыянальная лідарка павіншавала ўсіх беларусаў, хто адзначае Раство 25 снежня.
«Ведаеце, сёння па ўсім свеце ўзгадваецца звычай дзяліцца аплаткай – кавалачкам хлеба, які перадаецца з рук у рукі. Такім чынам людзі выказваюць падтрымку і клопат, дзеляцца цеплынёй і любоўю. Але мы, беларусы, бескарысліва дзелімся ўсім гэтым не толькі на Каляды, але кожны дзень. Праз лісты, тэлефонныя званкі, абдымкі і добрыя словы.
Дарагія мае, сёння я хачу пазычыць усім вам міра, дабра і святла, якое не дазволіць змроку захапіць нашыя сэрцы.
З Калядамі вас!»