Сейм Літвы падтрымаў выдачу гуманітарных ВНЖ беларусам на 3 гады

Радыё Свабода
2 хв.

На русском языке: Сейм Литвы поддержал выдачу гуманитарных ВНЖ беларусам на 3 года

У канцы восеньскай сесіі Сейм Літвы прыняў папраўкі ў закон аб прававым статусе замежнікаў, паведамляе тэлеканал LRT. Сярод іншага, яны закранулі і прапановы кіраўніка МУС Літвы Агнэ Білатайтэ аб падаўжэнні да трох гадоў тэрміну дзеяння ВНЖ для замежнікаў, якія прыбылі ў Літву па гуманітарных візах, пры пасярэдніцтве МЗС.

«Гэтая папраўка важная для больш за 750 беларускіх грамадзянаў, якія ўцяклі ў Літву ад рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі, якім на гэтай падставе неабходна штогод падаўжаць від на жыхарства, і сітуацыя ў Беларусі не змянілася», – сказаў старшыня камітэта па замежных справах Жыгіантас Павільёніс.

Важная рэмарка – пасля галасавання ў Сейме Літвы ў прэзідэнта Наўседы ёсць 10 дзён, каб падпісаць гэтыя папраўкі – тады закон уступіць у сілу. Наўседа, вядома, можа зноў накласці вета, але будзем разлічваць, што падобнага не здарыцца.

Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў, якія адзначаюць Божае Нараджэнне 25 снежня
Наступны матэрыял
Сачыць за аднагодкамі і ладзіць рэйды: у мінскай школе стварылі т.зв. "грамадзянска-патрыятычны атрад"

Iншыя матэрыялы