Святлану Ціханоўскую запрасілі на ўручэнне Нобелеўскай прэміі, амбасадараў РБ і РФ — не

Офіс Святланы Ціханоўскай
3 хв.

На русском языке: Светлану Тихановскую пригласили на вручение Нобелевской премии, послов РБ и РФ — нет

На сайце Нобелеўскага фонду з’явілася паведамленне, што «ў сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну Фонд вырашыў не запрашаць амбасадараў Расіі і Беларусі на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі ў Стакгольме». Уручэнне Нобелеўскіх прэмій і банкет пройдуць у Стакгольме 10 снежня.

У той жа час Святлана Ціханоўская запрошаная на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі.

«Гэта добры нагода прыцягнуць увагу да справы Алеся Бяляцкага, беларускіх палітвязняў, і ўсіх беларусаў, якія зараз змагаюцца за свабоду», – сказала нацыянальная лідэрка.

Нагадаем, адным з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру сёлета стаў палітвязень праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Папярэдні матэрыял
У Беларусі закрыўся апошні рэстаран сеткі фастфуду Hesburger
Наступны матэрыял
Пры прымусовай пасадцы Ryanair у Мінску ў дыспетчарскай быў супрацоўнік КДБ і кіраўнік «Белаэранавігацыі», якія давалі ўказанні, што казаць пілотам.

Iншыя матэрыялы