Беларусам з візай D могуць адмовіць у продажы квітка на аўтобус у ЕС, калі ў вас віза «не той краіны»

Мінсктранс
3 хв.

Выданне Office Life паведамляе, што «Мінсктранс» увёў абмежаванне на продаж квіткоў на міжнародныя рэйсы для ўладальнікаў візы тыпу D. Як расказалі выданню, квіткі прададуць толькі ў тым выпадку, калі такая віза выдадзена краінай уезду.

Гэта значыць, што зараз купіць білет на міжнародны аўтобус праз Польшчу змогуць толькі ўладальнікі нацыянальнай польскай візы, праз Літву – толькі літоўскай, а праз Латвію – толькі латвійскай. Пры гэтым пасажыру з нацыянальнай нямецкай візай адмовяць у набыцці квітка на рэйс з Мінска ў Мюнхен, бо аўтобус перасякае беларускую мяжу з Польшчай.

Паведамляецца, што новаўвядзенне дзейнічае з 7 верасня, а такія правілы часовыя. У сваю чаргу на аўтавакзале ў Брэсце выданню паведамілі, што там ніякіх абмежаванняў для продажу білетаў не ўводзілі.

«Візу мы не правяраем, вы самі несяце за яе адказнасць. Без пытанняў прадаем квіткі і беларусам, і палякам», – паведамілі на вакзале ў Брэсце.

Важна адзначыць, што гэтыя змены не датычацца звычайных віз тыпу С, гаворка толькі пра візы D.

In English: Belarusians with a D visa can be refused to sell to a bus ticket to the EU, if their visa is of a different country
На русском языке: Беларусам с визой D могут отказаться продать билет на автобус в ЕС, если ваша виза «не той страны»

Папярэдні матэрыял
Дзень горада Мінска ўжо 55 гадоў адзначаюць калі заўгодна, але толькі не ў правільны дзень
Наступны матэрыял
У Беларусі знішчана чарговае пахаванне салдат Арміі Краёвай

Iншыя матэрыялы