In English:
Siarhei Tsikhanouski was accused of a crime against justice
На русском языке:
Сергея Тихановского обвинили в преступлении против правосудия
СК заявіў, што Сяргея Ціханоўскага абвінавацілі па ч.2 арт.411 КК РБ «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі».
Ціханоўскага абвінавачваюць у тым, што летась у жодзінскай турме №8 ён не падпарадкаваўся адміністрацыі, «парушаў парадак адбывання пакарання, не рэагаваў на законныя патрабаванні супрацоўнікаў адміністрацыі, грубіў ім, правакаваў сукамернікаў на канфлікты».
Нагадаем, 14 снежня 2021 года Гомельскі абласны суд прыгаварыў Сяргея Ціханоўскага да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з ім ад 14 да 16 гадоў атрымалі Мікола Статкевіч, Ігар Лосік, Зміцер Папоў, Уладзімір Цыгановіч і Арцём Сакаў.