Сын Лукашэнка паляцеў на Далёкі Усход рыхтаваць глебу да прылёту бацькі?

JetPhotos
3 хв.

На русском языке: Сын Лукашенко полетел на Дальний Восток готовить почву к прилёту отца?

У 14:59 бізнэсджэт Dassault Falcon 900EX з рэгістрацыйным нумарам RA-09610 вылецеў з Мінска ў напрамку РФ і ў дадзены момант ужо праляцеў Маскву.

Канчатковы пункт палёту борта невядомы, але паводле нашай інфармацыі, дадзены борт актыўна выкарыстоўвае бізнэсмэн Мікалай Верабей і сыны Лукашэнкі. Можна меркаваць, што на Далёкі Усход ляціць сын Лукашэнкі.

Чаму не Верабей?

Справа ў тым, што з 8 красавіка гэты борт знаходзіўся ў Віцебску. Віцебск — Радзіма і сфера бізнэс-інтарэсаў таварыша Мікалая Вераб’я. Учора самалёт лётаў з Віцебска ў Маскву і вярнуўся назад у Мінск.

Да Вераб’я ў Віцебск учора прылятаў з РФ яшчэ і верталёт Leonardo AW139 з рэгістрацыйным нумарам RA-01695. А зараз з Віцебска вылецеў яшчэ і Pilatus PC-12 NG пад нумарам EW-502LL, які ляціць у Піцер. Мяркуючы па ўсім, Мікалай учора сустракаў госцяў у паляўнічай гаспадарцы «Чырвоны Бор» і наўрад ці куды-небудзь цяпер паляцеў бы.

Сачыць можна тут.

Сын Лукашэнка паляцеў на Далёкі Усход рыхтаваць глебу да прылёту бацькі?

Перамяшчэнне самалёта Dassault Falcon 900EX / Flightradar24
Папярэдні матэрыял
«Купала» і «Хронікі Нарніі» замест «Брат 2»: Беларусы просяць пусціць у пракат беларускія фільмы замест рускіх баевікоў
Наступны матэрыял
У Польшчы затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт больш чым на $2,3 млн

Iншыя матэрыялы