На русском языке:
Уже в этом году в школах Минска введут единую школьную форму. Вот как она будет выглядеть
У Мінску адбылася прэзентацыя ўзораў адзінай школьнай формы, якую хочуць увесці ў школах сталіцы ўжо ў 2024/2025 навучальным годзе.
Па-першае, усе паказаныя ўзоры маюць колеры дзелавога стылю (белы, чорны, цёмна-сіні і блакітны). Па-другое, на фатаграфіях бачна, што на ўсіх варыянтах школьных пола, камізэлек і кофт прысутнічае афіцыйная сімволіка – сцяг або бэйдж з контурамі краіны і двума сцягамі.
Характэрна, што праект па ўвядзенні адзінай школьнай формы ў 2024 годзе названы «пілотным» – верагодна, форма будзе ўведзена толькі ў частцы ўстаноў адукацыі Мінска. Тым не менш эксперты лічаць, што гэтая ініцыятыва будзе ўсяляк падтрымлівацца ўладамі, і поўны пераход школ Мінска да адзінай формы можна чакаць ужо ў верасні 2025 года.
«Акрамя таго, адзіная школьная форма з дзяржаўнай сімволікай можа быць уведзена і ў іншых рэгіёнах краіны, а да 2026 года можа быць ажыццёўлены пераход да адзінай школьнай формы ў маштабах усёй Беларусі», – лічаць эксперты iSANS Belarus.
Падрыхтавана маніторынгавай групай iSANS Belarus.