Сёння ўначы на беларуска-літоўскай мяжы беларускія актывісты затрымалі дзве фуры з падсанкцыйнымі ўгнаеннямі

Рабочы Рух
5 хв.

На русском языке: Сегодня ночью на беларусско-литовской границе беларусские активисты задержали две фуры с подсанкционными удобрениями

Прадстаўнікі «Рабочага Руху» разам з беларускімі актывістамі ўначы 14 лютага на пункце пропуску «Райгардас» (Прывалка) заблакавалі ўвоз на тэрыторыю ЕС 2-х фур. Яны везлі ўгнаенні з прадпрыемства «Гродна Азот», якое знаходзіцца пад санкцыямі ЕС. Вадзіцелі дзвюх фур прызналі, што ўгнаенні пагрузілі на падсанкцыйным «Гродна Азот».

Актывістамі «Рабочага Руху» была затрыманая і трэцяя фура з угнаеннямі, якія меркавана вырабілі на «Гродна Азот», аднак машыну прапусцілі – нумары грузавіка не супалі з нумарамі, пазначанымі ў дакументах, якія ёсць у актывістаў.

Пры затрыманні прысутнічалі расследавальнікі БРЦ, якія працуюць над матэрыялам аб схемах увозу беларускіх угнаенняў у ЕС у абыход санкцый.

Пры затрыманні прысутнічалі расследавальнікі Беларускага расследвальніцкага цэнтра, якія працуюць над матэрыялам пра схемы ўвозу беларускіх угнаенняў у ЕС у абыход санкцый.

«Мы працуем над расследаваннем аб увозе беларускіх угнаенняў у ЕЗ у абыход санкцыяў. Пры падрыхтоўцы матэрыялу мы натыкнуліся на цэлую сетку маршрутаў па перавозцы падсанкцыйных угнаенняў з Беларусі ў ЕЗ», – пішуць у канале БРЦ.

Па выніках акцыі актывісты «Рабочага Руху» разам з прадстаўнікамі Беларускага расследвальніцкага цэнтра дабіліся вяртання фур, гружаных угнаеннямі вытворчасці «Гродна Азот», на пункт кантролю, пасля чаго згарнулі акцыю. Акрамя таго, актывісты перадалі ўладам дакументальныя доказы абыходу санкцыяў.

Нагадаем, санкцыі супраць «Гродна Азот» былі ўведзены (дакладней, спынена іх прыпыненне) ЗША ў красавіку 2021 года. Гэтыя санкцыі былі ўведзеныя яшчэ ў 2006 годзе, але ў 2015 былі прыпыненыя з-за працэсаў «дэмакратызацыі ў Беларусі». 26 траўня 2021 «Гродна Азот» трапіў пад санкцыі Малдовы, у снежні 2021 – Швейцарыі, у кастрычніку 2022 – Украіны.

Папярэдні матэрыял
Пасля закліку Францыі пакінуць Беларусь шэраг тэлеграм-каналаў пачалі пісаць, што «неадкладна пакінуць РБ» патрабуюць і Канада, і амбасада Бразіліі
Наступны матэрыял
У Жодзіне загарэўся аўтобус проста з пасажырамі. Аўтапарк: «ён на 100% працэнтаў зношаны»

Iншыя матэрыялы