Супрацоўніца калгаса распавяла пра ўмовы на ферме. Цяпер яе запалохвае начальства.

Dze.News
7 хв.

Супрацоўніца фермы КСУП «Варанецкі», якая пастаўляе сыравіну, у тым ліку на такія буйныя прадпрыемствы як Камунарка, Лідская Мука і Малочны Свет, паказала і расказала, у якіх умовах і за якія грошы ёй даводзіцца працаваць. На гісторыю звярнула ўвагу выданне @dze_news.

Супрацоўніца калгаса распавяла пра ўмовы на ферме. Цяпер яе запалохвае начальства.

Па словах Валянціны (імя зменена), якая працуе на ферме ў Бераставіцкім раёне за менш за 500 рублёў, умовы працы нельга назваць нават ніштаватымі. Мала таго, што часам працуе толькі адзін чалавек, дык яшчэ нярэдкія вытворчыя траўмы:

«Мяне ўжо тры разы тапталі быкі, ляжала ў шпіталі. Яны не на прывязі, лазім прама ў клеткі, па 30 галоў каштуе. Паўкалгаса трэба падняць, каб дапамаглі», – кажа жанчына.

Супрацоўніца калгаса распавяла пра ўмовы на ферме. Цяпер яе запалохвае начальства.

А вось што яна расказала пра стан жывёл:

«Скаціна ўвесь час стаіць у гаўне, уся мокрая, ва ўсёй гэтай жыжцы. Сена заўсёды гнілое. […] Калі рэжуць, галовы валяюцца разам з кішкамі, усё кідаюць проста пад ногі ў гной. Там аж чарвякі поўзаюць. Ніякага стаўлення ні да людзей, ні да скаціны».

Супрацоўніца калгаса распавяла пра ўмовы на ферме. Цяпер яе запалохвае начальства.

Яе словы пацвярджае і дачка Ганна (імя зменена), якая кажа, што маці ляжала ў шпіталі з наймацнейшымі гематомамі. Настойвала, што траўмы вытворчыя, а начальства калгаса даказвала, быццам яны бытавыя.

Журналісты таксама звязаліся з дырэктарам КСУП «Варанецкі» Юрыем Яромічам, які заявіў, што ніякіх вытворчых траўм «ні разу не было», а «з жывёламі і чысцінёй усё нармальна».

Супрацоўніца калгаса распавяла пра ўмовы на ферме. Цяпер яе запалохвае начальства.

На гэтым гісторыя не скончылася, пазней кіраўніцтва калгаса выклікала Валянціну на размову:

«Мяне адчытвалі, каб я нікуды не пісала. Калі не задавальняе заробак і ўмовы працы, то яны могуць скасаваць са мной дамову. Пачалі палохаць».

Падрабязней чытайце тут.

Супрацоўніца калгаса распавяла пра ўмовы на ферме. Цяпер яе запалохвае начальства.

На русском языке: Сотрудница колхоза рассказала об условиях на ферме, теперь её запугивает начальство

Папярэдні матэрыял
Дзяржкамваенпрам РБ завяршыў чарговы этап выпрабаванняў лёгкага шматмэтавага гранатамётнага комплексу ММ-60 «Сапфір»
Наступны матэрыял
Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі: «Беларусь павінна выйсці з АДКБ і Саюзнай дзяржавы»

Iншыя матэрыялы