Сёстры манастыра, які падтрымлівае расійскую агрэсію, зноў прыехалі на заробкі ў Польшчу.

4 хв.

На русском языке: Монахини монастыря, который поддерживает российскую агрессию, опять приехали на заработки в Польшу

Беларусы Шчэціна паведамілі, што на калядным кірмашы ў гэтым польскім горадзе зноў былі заўважаны манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра.

Ужо даўно вядома, што продаж сваіх вырабаў і перапродаж кітайскага шырспажыву пад выглядам хэнд-мэйду замежнікам — гэта адзін з галоўных артыкулаў даходаў Свята-Елісавецінскага манастыра. Раней іх неаднаразова заўважалі на калядных кірмашах у Нарвегіі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Італіі, Бельгіі, і вось зараз зноў у Польшчы.

Сёстры манастыра, які падтрымлівае расійскую агрэсію, зноў прыехалі на заробкі ў Польшчу.

Беларусы правялі пікет каля іх палаткі ў Шчэціне і прынеслі з сабой плакаты, якія тлумачылі палякам — «Купляючы тут, ты падтрымліваеш расійскую агрэсію супраць Украіны і катаванні ў турмах Беларусі».

Нагадаем, што менавіта Свята-Елісавецінскі манастыр на сталай аснове падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, збірае дапамогу для УС РФ і агітуе пісаць лісты з падтрымкай салдатам акупацыйных войскаў.

Папярэдні матэрыял
38 «шахедаў» заходзілі ў Беларусь за суткі (абсалютны рэкорд), мінімум 1 збіты
Наступны матэрыял
151 дрон зайшоў у Беларусь за лістапад (новы рэкорд), мінімум 3 былі збітыя

Iншыя матэрыялы