Для ІП хочуць поўнасцю адмяніць спрошчаную сістэму падаткаабкладання і падняць падаткі да 20%

Marten Bjork / unsplash.com
2 хв.

На русском языке: Для ИП хотят полностью отменить упрощенку и поднять налоги до 20%

Індывідуальным прадпрымальнікам у Беларусі хочуць поўнасцю забараніць выкарыстоўваць спрошчаную сістэму падаткаабкладання і ўзняць стаўкі падаткаў. Такія нормы змяшчаюцца ў законапраекце, вынесеным на нараду ў Лукашэнкі. Аб іх далажыў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў. На яго думку, гэтыя меры зʼяўляюцца стымуламі для перарэгістрацыі ІП у юрыдычныя асобы.

Гаворка ідзе пра поўнае выключэнне прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання для ІП з 2023 года. Плануецца, што ІП будуць пераведзены на падаходны падатак з павелічэннем яго стаўкі з 16 да 20%, а з 2024 – да 25%.

Акрамя таго, плануецца скараціць пералік відаў дзейнасці для выплаты адзінага падатку і павялічыць яго стаўкі ў паўтара-тры разы.

У законапраекце таксама прапісана новая структура малога бізнесу, якая, як мяркуецца, будзе дзяліцца на тры катэгорыі:
— самазанятыя,
— індывідуальныя прадпрымальнікі,
— юрыдычныя асобы.

Таксама паведамляецца, што да самазанятых будуць аднесены тыя, хто самастойна вядзе прафесійную дзейнасць, напрыклад: перакладчыкі, дызайнеры, няні, рамеснікі і ўладальнікі аграэкасядзіб.

Папярэдні матэрыял
На бутэльках Coca-Cola з’явіцца беларуская мова
Наступны матэрыял
Таццяна Зарэцкая стала прадстаўніцай Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па фінансах і эканоміцы

Iншыя матэрыялы