In English:
The Prosecutor General’s Office of Belarus opened a criminal case against Ukrainian MP Goncharenko
На русском языке:
Так называемая Генпрокуратура РБ завела уголовное дело на украинского депутата Алексея Гончаренко
Пра гэта паведамляе беларуская праваабарончая арганізацыя «Вясна».
Учора Аляксей Ганчарэнка адказаў на віншаванне Лукашэнкі, які пажадаў украінскаму народу «мірнага неба і поспехаў у аднаўленні дастойнага жыцця», так: «Лукашэнка будзе вісець на слупе ў наступны ўкраінскі Дзень Незалежнасці. А беларускі народ будзе свабодным і жыць у дэмакратычнай дзяржаве!»
Цяпер на нардэпа завялі справу па артыкулах аб пагрозе гвалтам у адрас Лукашэнкі і дыскрэдытацыі дзяржавы.
UPD. Аляксей Ганчарэнка адрэагаваў на інфармацыю аб гэтым:
«Мяне абвінавачваюць у пагрозе гвалтам у дачыненні да прэзідэнта Беларусі і дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.
Адно пытанне, а дзе і калі я пагражаў гвалтам Святлане Ціханоўскай?! Я пагражаў вашаму блазна-Лукашэнку, які незаконна захапіў уладу і якому вы дапамагаеце няволіць любімы і паважаны мной беларускі народ. Жыве Беларусь!»