Washington Post: 26 лютага кіраўнік МА РБ тэлефанаваў Рэзнікаву з прапановай аб капітуляцыі

минабароны РБ
3 хв.

In English: Washington Post: On February 26, the head of the Ministry of Defense of Belarus called Reznikov with a proposal to surrender
На русском языке: Washington Post: 26 февраля глава МО РБ звонил Резникову с предложением о капитуляции

Аўтарытэтнае амерыканскае выданне The Washington Post выпусціла матэрыял аб абароне сталіцы Украіны ў самым пачатку вайны. Сярод іншага, выданне піша, што 26 лютага 2022 года кіраўніку Міністэрства Абароны Украіны Аляксею Рэзнікаву патэлефанаваў кіраўнік МА РБ Віктар Хрэнін.

У размове Хрэнін «дрыготкім голасам» сказаў, што «перадае пасланне» міністра абароны РФ Сяргея Шайгу: «Калі Украіна падпіша акт аб капітуляцыі, уварванне спыніцца». У адказ Рэзнікаў сказаў: «Я гатовы прыняць капітуляцыю расейскага боку».

Характэрна, у матэрыяле таксама згадваецца і папярэдняя размова Хрэніна з Рэзнікавым напярэдадні ўварвання – 22 лютага. Тады Хрэнін, «даўшы слова афіцэра», запэўніваў, што наступлення з тэрыторыі Беларусі не будзе.

«І ён хлусіў», – паведаміў выданню кіраўнік украінскага ваеннага ведамства.

Папярэдні матэрыял
Google Фінансы зараз недаступныя ў Беларусі
Наступны матэрыял
Так званая Генпракуратура РБ распачала крымінальную справу на ўкраінскага дэпутата Аляксея Ганчарэнку

Iншыя матэрыялы