На русском языке:
Telegram банит пролукашистские каналы, если на них жаловаться в Apple и Google. Вот как это сделать
У апошнія тыдні зноў стала зʼяўляцца вялікая колькасць паведамленняў аб блакіроўцы тэлеграм-каналаў ГУБАЗіКу. Напрыклад, на iOS-прыладах з-за парушэння правілаў былі заблакаваныя каналы: «Центр Э», «Сводочки Центр», канал прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай, «Сводки центра». Акрамя таго, паводле нашай інфармацыі, забанены быў і канал «Поступи по совести», які публікуе асабістыя дадзеныя беларусаў.
Ва ўсім гэтым звяртае на сябе ўвагу тое, што блакіроўка адбываецца менавіта на iOS-прыладах, а гэта азначае, што Telegram пачаў больш актыўна «прыкрываць» каналы, якія публікуюць кадры з гвалтам, калі таго патрабуе Apple.
Гэта значыць, пралукашысцкія каналы, якія распаўсюджваюць мову варожасці і знявагі над затрыманымі беларусамі, можна заблакаваць, калі паведаміць пра гэта ў Apple і Google.
Як гэта зрабіць?
У крамах аплікацый App Store і Google Play вы можаце знайсці прыкладанне Telegram і ніжэй будзе кнопка «Паведаміць пра праблему».
Націснуўшы на яе, пасля аўтарызацыі, вы можаце выбраць пункт «Паведаміць пра абразлівы або незаконны кантэнт» і далей дэталёва прапісаць, які канал распаўсюджвае абразлівы, дыскрымінацыйны кантэнт і/альбо кадры гвалту над людзьмі. Тамака абавязкова трэба прымацаваць спасылку на канал.
Таксама карыстачы iOS могуць наўпрост перайсці ў падзел скаргаў пра праблему па спасылцы https://reportaproblem.apple.com і далей абраць Telegram.