На русском языке:
Только 14,9% беларусов получают больше 1000 рублей, 4,2% — за чертой бедности
Белстат апублікаваў дадзеныя пра размеркаванне насельніцтва па ўзроўні сярэднедушавых наяўных даходаў у першым паўгоддзі 2021 года. З іх бачна, што толькі 14,9% беларусаў маюць даход звыш 1000 рублёў.
Колькі беларусаў атрымліваюць больш за 1000 рублёў / motolko.help
Калі глядзець на разбіўку па абласцях краіны, то больш за 1000 рублёў атрымліваюць: У Мінску — 28,6%, Брэсцкая вобласць — 11,8%, Віцебская вобласць — 10,4%, Гродзенская вобласць — 12,9%, Гомельская вобласць — 11 %, Мінская вобласць — 12,4%. Горш за ўсё сітуацыя выглядае ў Магілёўскай вобласці, дзе даход больш $400 (1000 руб. = $ 407 па курсе нацбанка РБ на 17 кастрычніка, — заўв. рэдакцыі motolko.help) маюць толькі 8,7% жыхароў вобласці.
Размеркаванне насельніцтва па ўзроўні даходаў у першым паўгоддзі 2021 года / Белстат
Акрамя таго, у апублікаваных дадзеных прысутнічае і адсотак людзей, чый бюджэт у першым паўгоддзі быў ніжэй пражытачнага мінімуму (зараз 283,46 рубля, — заўв. рэдакцыі motolko.help). У Беларусі — гэта 4,2% насельніцтва, найбольшая колькасць людзей за мяжой беднасці жывуць у Гомельскай вобласці 6%, а менш за ўсё ў Мінску — 1,1%.