На русском языке:
Топ-чиновник БелЖД задержан с $1 млн
Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі паведамляе, што 18 траўня ГУБАЗіК затрымаў першага намесніка начальніка БЧ Пятра Дулуба, ён быў злоўлены на хабары.
Паведамляецца, што пры ператрусе ў яго была канфіскаваная сума каля $1 млн, а таксама дакументы, звязаныя з дзейнасцю тарыфнай камісіі БЧ. На працоўным месцы Дулуб адсутнічае ўжо 3-ці тыдзень і, паводле інфармацыі чыгуначнікаў, у дадзены момант ён утрымліваецца ў СІЗА ў Калядзічах.
Акрамя таго, паведамляецца, што таксама быў затрыманы і намеснік гендырэктара БТЛЦ Павел Лушчай.