Трэці дзень праверкі баявой гатоўнасці УС РБ: што вядома на дадзены момант

ВоенТВ
4 хв.

На русском языке: Третий день проверки боевой готовности ВС РБ: что известно на текущий момент

11 сакавіка ва УС РБ пачалася праверка баявой гатоўнасці (БГ). Вядома аб наступных падраздзяленнях, якія прымаюць удзел у праверцы:

  • Падраздзяленні 1-га асобнага механізаванага батальёна 19-й амбр. (в/ч 14398) працягвалі марш у раён правядзення вучэнняў. 12 сакавіка стала вядома, што ў межах праверкі БГ адно з падраздзяленняў УС РБ будзе праводзіць вучэнні на тэрыторыі Ашмянскага раёна (мяжуе з Літвой). Не выключана, што Ашмянскі раён стане канчатковым пунктам для эшалона з тэхнікай батальёна.
  • Да праверкі было прыцягнута яшчэ адно падраздзяленне – 4-ы асобны танкавы батальён 19-ы амбр. (в/ч 22092). МА РБ апублікавала кадры фарміравання воінскага эшалона з тэхнікай батальёна на станцыі Заслонава (Лепельскі раён). Удзел у праверцы гэтага падраздзялення мы дапускалі раней. Не выключана, што батальён будзе перакінуты ў адзін з памежных з Літвой ці Латвіяй раёнаў. Напрыклад, у межах вучэнняў у верасні 2023 г. батальён перакідваўся ў Верхнядзвінскі раён.

Падраздзяленні 19-й механізаванай брыгады здзяйсняюць маршы ў прызначаныя раёны камбінаваным спосабам (у складзе воінскіх эшалонаў і па аўтамабільных дарогах).

Трэці дзень праверкі баявой гатоўнасці УС РБ: што вядома на дадзены момант

Такім чынам, да праверкі БГ прыцягнуты падраздзяленні 19-й амбр. Брыгада ўваходзіць у склад Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Сухапутных войскаў, задачай якога зʼяўляецца прыкрыцці літоўскага і латвійскага напрамкаў.

Маштабы праверкі па-ранейшаму не дазваляюць казаць аб пагрозах, якія яна можа несці ў дадзены момант суседнім з Беларуссю краінам.

Паралельна з праверкай БГ:

  • пачалася праверка тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці;
  • у шэрагу воінскіх часцей пачаліся ваенныя зборы з рэзервістамі;
  • 14 сакавіка пачнуцца вучэнні з тэрытарыяльнай абаронай Воранаўскага раёна.
Папярэдні матэрыял
Праверка баявой гатоўнасці УС РБ: што вядома на дадзены момант
Наступны матэрыял
«Беларускі Гаюн»: БТР на Партызанскім праспекце праходзіць абкатку, гэта не звязана з праверкай баявой гатоўнасці

Iншыя матэрыялы