На русском языке:
Трое беларусов погибли, один пропал без вести в Израиле
У Ізраілі загінулі трое выхадцаў з Беларусі, пра гэта паведаміў амбасадар РБ у Ізраілі Яўген Варабʼёў. Акрамя таго, стала вядома, што яшчэ адзін беларус прапаў без вестак.
Учора СМІ паведамілі, што ў Ізраілі падчас нападу тэрарыстаў ХАМАС загінула 25-гадовая ўраджэнка Беларусі, родам з Рэчыцы, Алена Астапенка. А сёння раніцай высветлілася, што загінуў і ўраджэнец Беларусі, родам з Магілёва, Віталь Карасік, які 7 кастрычніка быў ахоўнікам музычнага фестывалю ля мяжы сектара Газа.