На русском языке:
Турецкие банки начали отклонять переводы в Беларусь
Пра гэта паведаміла ў Facebook заснавальніца даследчай кампаніі InComeIn Ірына Юзвак. Паводле яе слоў, прычына ў тым, што банкі не жадаюць трапіць пад санкцыі.
Больш за тое, гаворка ідзе не пра асобныя банкі, а практычна пра ўсе без выключэння:
«Адмову атрымалі ад усіх банкаў, да якіх звярталіся, каб выканаць свае абавязацельствы».
У каментарах людзі пішуць, што плацяжы ў Беларусь адхіляюць не толькі банкі Турцыі, але таксама некаторыя банкі Ізраіля, Кіпра і нават Кітая.
У пачатку ліпеня мы пісалі, што шэраг еўрапейскіх банкаў пачаў блакаваць пераводы ў РБ, у прыватнасці нямецкі Stadtsparkasse Mönchengladbach. Пазней высветлілася, што Deutsche Bank увогуле закрыў карэспандэнцкія рахункі некаторых банкаў РБ.