Туркменістан спецрэйсам урада вывозіць сваіх грамадзян з Беларусі

Unsplash
Iнсайд
3 хв.

Сёння ў 13:17 у MSQ прыляцеў Boeing 737-82K авіякампаніі “Turkmenistan Airlines” з рэгістрацыйным нумарам EZ-A017.

Борт накіроўваўся з Ашхабада (сталіца Туркменістана) транзітам праз Маскву. Пры гэтым, дадзенага борта не было ў спісе запланаваных прылётаў у MSQ, а вось зваротны рэйс запланаваны ў г. Туркменбашы на 18:30.

На сайце Turkmenportal сказана, што гэты рэйс быў арганізаваны па распараджэнні Урада Туркменістана. Гэта азначае, што цяпер для Туркменістана, Беларусь — гэта нядобранадзейная краіна.

Адзначым, што рэгулярныя авіязносіны Туркменістана з іншымі краінамі былі прыпыненыя яшчэ ў сакавіку 2020 года з-за пандэміі каранавіруса.

Туркменістан спецрэйсам урада вывозіць сваіх грамадзян з Беларусі

Перамяшчэнне самалёта Boeing 737-82K EZ-A017 авіякампаніі "Turkmenistan Airlines" / Flightradar24

Дапоўнена ў 20:44:

Эвакуацыйны борт Туркменістана мог вярнуцца ў MSQ з-за паведамлення аб мінаванні борта.

На адным з сэрвісаў па адсочванні авіяцыйнай абстаноўкі, у борта адлюстроўваецца аварыйны squawk code – 7500, які азначае «захоп самалёта».

Туркменістан спецрэйсам урада вывозіць сваіх грамадзян з Беларусі

На русском языке: Туркменистан спецрейсом правительства вывозит своих граждан из Беларуси

Папярэдні матэрыял
JYSK прыпыняе працу крам у Беларусі з 18 красавіка
Наступны матэрыял
Mastercard зноў супрацоўнічае з Беларуснафтай пасля невялікай паўзы?

Iншыя матэрыялы