На русском языке:
В Беларусь возобновилась переброска эшелонов ВС РФ: прибыло минимум 3 эшелона
Як паведамляе «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі», за апошні тыдзень зафіксавана перакідка ў Беларусь двух эшалонаў УС РФ, якія рухаліся наўпрост з зоны вядзення баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны.
11 траўня са ст. Валнаваха (Данецкая вобл, Украіна) на ст. Заслонава (Віцебская вобл, Беларусь) быў адпраўлены эшалон УС РФ, у складзе якога было 45 вагонаў:
- Пасажырскія – 4 адз. (≈200 чалавек);
- Грузавыя – 2 адз. (з рыштункам);
- Платформы – 39 адз. (колавая і гусенічная тэхніка).
Эшалон прыбыў у Заслонава 18 мая ў раёне 3:00 ночы.
17 траўня са ст. Заслонава (Віцебская вобл, Беларусь) на ст. Гукава (Растоўская вобл, РФ) быў адпраўлены эшалон УС РФ з 40 вагонамі:
- Пасажырскія – 3 адз. (≈150 чалавек);
Грузавыя – 2 адз. (з рыштункам);
Платформы – 35 адз. (колавая і гусенічная тэхніка).
Эшалон павінен прыбыць у Гукава 22 траўня, адкуль будзе адпраўлены на акупаваныя тэрыторыі Украіны – Дэбальцава → Вуглегорск.
Акрамя гэтага «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» таксама пацвярджае інфармацыю «Беларускага Гаюна» аб выбыцці 14 мая эшалона УС РФ са ст. Палонка (Брэсцкая вобл, Беларусь), у саставе было 45 вагонаў:
- Пасажырскія – 3 адз. (≈150 чалавек);
- Грузавыя – 2 адз. (з рыштункам);
- Платформы – 40 адз. (танкі і БМП).
Таксама «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» пацвярджае і тое, што ў Беларусь за тыдзень прыбылі яшчэ два эшалоны УС РФ. Абодва прыбылі на ст. Палонка (Брэсцкая вобл, Беларусь) 15 і 16 траўня. Сумарна ў эшалонах знаходзілася 86 вагонаў:
- Пасажырскія – 8 адз. (≈400 чалавек);
- Грузавыя – 3 адз. (са рыштункам);
- Платформы – 75 адз. (БТР, бензавозы, спец. тэхніка).
Такім чынам, змена колькасці групоўкі УС РФ у РБ за апошнія дні:
Выбыла з РБ:
- Тэхніка – не менш за 75 адзінак уключаючы танкі і БМП.
- Асабісты склад – мін. 300 чалавек.
- Рыштунак/боепрыпасы – мін. 4 вагоны.
Прыбыла ў РБ:
- Тэхніка – не менш за 114 адзінак, уключаючы БТР і бензавозы.
- Асабісты склад – мін. 600 чалавек.
- Рыштунак/боепрыпасы – мін. 5 вагонаў.