На русском языке:
В Беларусь может полностью прекратиться доставка почты из-за санкций? Не совсем
Шэраг паштовых кампаній пасля пачатку вайны ва Украіне спынілі дастаўку пошты з/у Беларусь. Гэта сярод іншага зрабілі кампаніі Postnord, DHL, Lietuvos pastas і іншыя. Акрамя таго, на мінулым тыдні «Укрпошта» паведаміла, што пошты Польшчы, Швецыі, Даніі, Фінляндыі і Аўстраліі ўжо падалі ў Сусветны паштовы саюз дакументы аб спыненні дастаўкі паштовых адпраўленняў у Беларусь і РФ. Аднак ёсць шэраг нюансаў, пра якія варта сказаць.
Па-першае, у міжнародных паштовых дамовах, часцей за ўсё, прапісана, што дастаўка пошты не можа быць спынена з-за вайны. У той жа час прыватныя паштовыя кампаніі, такія як DHL ці Royal Mail, могуць уводзіць часовыя абмежаванні з-за парушэння транспартных кантрактаў.
І ўсё ж, нават калі ўсе заходнія кампаніі вырашаць спыніць дастаўку пошты ў Беларусь, яе ўсё роўна змогуць даставіць, не так хутка, як было раней, але змогуць. Напрыклад, пошта цалкам можа пайсці шляхам праз краіны Блізкага Усходу і РФ. Магла б пайсці і праз Кітай, але наколькі нам вядома, Кітай не вельмі хоча адпраўляць пошту з краін пад санкцыямі і сам «патрапіць» з-за гэтых адпраўленняў.
Агулам атрымліваем, што ў дадзены момант з дастаўкай і прыёмам пошты з іншых краін у Беларусь ёсць праблемы, але і яны не ўсе з’явіліся толькі пасля 24 лютага. Некаторыя кампаніі не могуць даставіць некаторыя паштовыя адпраўленні яшчэ з часоў першай хвалі COVID-19 і закрытых межаў.
Будзем працягваць сачыць за паштовай сітуацыяй і інфармаваць вас.