На русском языке:
В Беларусь перебросили ещё один эшелон с техникой ВС РФ
Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі паведамляе, што ўчора, 8 студзеня, у 13:00 на станцыю Баранавічы-Палескія прыбыў эшалон з тэхнікай і асабовым складам УС РФ. Усяго ў эшалоне было каля 30 вагонаў-платформ з тэхнікай, 2 грузавыя вагоны з боепрыпасамі/рыштункам і 2 пасажырскія вагоны з асабовым складам – каля 100 чалавек.
Па нашых дадзеных, сярод тэхнікі былі заўважаныя: не менш за 8 грузавікоў КамАЗ, мінімум 6 цягачоў МТ-ЛБ і не менш за 2 артылерыйскія машыны 1В15. Вядома, што эшалон быў адпраўлены са станцыі Зайцаўка (Варонежская вобл., РФ). 4 студзеня а 17:30. Асобна звяртае на сябе ўвагу, што гэтая станцыя знаходзіцца ў прыграніччы з акупаванай часткай Луганскай вобласці, Украіны.