In English:
Another military cargo train of the Russian Armed Forces arrived in Belarus to participate in the CSTO drills
На русском языке:
В Беларусь прибыл очередной эшелон ВС РФ для участия в учениях ОДКБ
Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», сёння ў раёне 7:30 у Брэст прыбыў чарговы эшалон з вайскоўцамі ВС РФ. Яны прыехалі ў Беларусь для ўдзелу ў сумесных вучэннях з сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2023», якія пройдуць у Беларусі з 1 па 6 верасня.
Нагадаем, што ў гэты ж час у Беларусі будуць праходзіць вучэнні:
- «Пошук-2023» з сіламі разведкі;
- «Эшалон-2023» з сіламі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў;
- «Барʼер-2023» з сумесным фарміраваннем РХБЗ і медыцынскага забеспячэння;
- «Скала-2023» з падраздзяленнямі МНС.
Па нашых звестках, гэта ўжо другі эшалон ВС РФ, які прыбыў у Брэст для ўдзелу ў вучэннях АДКБ. Нагадаем, што першы прыбыў увечары 18 жніўня.