Мінус 13 самалётаў за месяц у Belavia

JetPhotos
Iнсайд
3 хв.

На мінулым тыдні мы публікавалі інсайд, дзе распавялі, што авіякампанія «Белавія» з 26 кастрычніка адправіла на захоўванне ці перадала партнёрам 10 сваіх бартоў. Пасля гэтага да спісу дадаліся яшчэ два Embraer E175LR, а сёння ў Азербайджан паляцеў яшчэ адзін.

Мінус 13 самалётаў за месяц у Belavia

Самалёт Embraer E195LR з нумарам EW-533PO ляціць з Мінска ў Баку 24.11.2021 / flightradar24

13-ы борт ад якога пазбавілася авіякампанія — гэта Embraer E195LR з рэгістрацыйным нумарам EW-533PO. Самалёт прызямліўся ў Баку сёння, 24 лістапада ў 19:03. Такім чынам, пачынаючы з 17 лістапада, авіяперавозчык адправіў у Азербайджан ужо 6 сваіх самалётаў, а ўсяго ў розныя краіны было перададзена ўжо 13 бартоў.

Паводле інфармацыі motolko.help, ад 5 да 7 самалётаў могуць быць перададзеныя найбуйнейшай азербайджанскай авіякампаніі Azerbaijan Airlines. Мяркуючы па складзе іх авіяпарку, у іх ужо ёсць 8 бартоў серыі Embraer E190, якія выкарыстоўваюцца іх даччынай бюджэтнай авіякампаніяй Buta Airways. Гэта азначае, што авіякампанія цалкам можа быць дапушчана да эксплуатацыі Embraer E175LR і E195LR, якія ўжо знаходзяцца ў Баку.

In English: Belavia has lost 13 aircraft in a month
На русском языке: Belavia лишилась 13 самолётов за месяц

Папярэдні матэрыял
Нецярпімасць да яўрэяў і набегі на богаслужэнні — справаздача ЗША пра парушэнні свабоды веравызнання ў Беларусі
Наступны матэрыял
Суд над Эдуардам Пальчысам пачнецца 6 снежня

Iншыя матэрыялы