У Беларусь прыбыў галоўнакамандуючы сухапутнымі войскамі РФ

Мінабароны РБ
4 хв.

На русском языке: В Беларусь прибыл главнокомандующий сухопутными войсками РФ

МА РБ паведаміла, што ў Беларусь прыбыла камісія Міністэрства абароны Расіі на чале з галоўнакамандуючым сухапутнымі войскамі РФ Алегам Салюковым.

Паведамляецца, што камісія праінспектавала воінскія часці і падраздзяленні расійскага кампанента рэгіянальнай групоўкі войскаў, якія знаходзяцца на палігонах беларускіх узброеных сіл.

«Падчас працы праверана якасць заняткаў па баявым зладжванні і дадзена ацэнка іх гатоўнасці выканаць задачы па прызначэнні ў інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы», – паведамляе прэс-служба МА РБ.

Прэс-служба Мінабароны РФ піша, што Салюкоў праверыў умовы размяшчэння і побыту расейскіх вайсковых падраздзяленняў, паразмаўляў з вайскоўцамі і «асабіста пераканаўся ў высокай якасці падрыхтоўкі асабовага складу».

«В ходе работы проверено качество занятий по боевому слаживанию и дана оценк

«Расійскія вайскоўцы, якія ўваходзяць у склад Рэгіянальнай групоўкі войскаў, на палігонах узброеных сіл Рэспублікі Беларусь працягваюць курс інтэнсіўнай баявой падрыхтоўкі. Заняткі праводзяцца ў дзённы і начны час. Ваеннаслужачыя на палігонах удасканальваюць навыкі стральбы са штатнай зброі, ваджэння баявых машын, праходжання псіхалагічнай паласы перашкод, тактычнай медыцыны і па іншых дысцыплінах баявой падрыхтоўкі», – паведамляе прэс-служба Мінабароны РФ.

Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская – пра паслядоўную пазіцыю ў дачыненні да рэжыму і яго саўдзелу ў вайне
Наступны матэрыял
Яшчэ 400 мабілізаваных УС РФ, навучаных у Беларусі, перакідваюць у напрамку Луганска

Iншыя матэрыялы