У Беларусь прыляцелі два барты ФСБ, а Віктар Лукашэнка паляцеў у Кітай

planespotters.net
4 хв.

На русском языке: В Беларусь прилетели два борта ФСБ, а Виктор Лукашенко улетел в Китай

Сёння ў 16:52 у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» (MSQ) прызямліўся Ту-214ВПУ з рэг. нумарам RA-64523, які эксплуатуе ФСБ РФ. Нагадаем, што гэты борт быў заўважаны ў Менску і раней: 18 і 26 жніўня 2020 года. Тады на ім у Менск прылятаў дырэктар ФСБ Расіі Мікалай Патрушаў.

Акрамя гэтага борта, у 17:11 у MSQ прызямліўся яшчэ і Тую-214ПУ (RA-64534), які таксама выкарыстоўваецца ў інтарэсах ФСБ.

Таксама нагадаем, што сёння раніцай мы пісалі, што Віктар Лукашэнка паляцеў з Мінска на ўрадавым самалёце EW-001PA. У выніку ў 17:03 (мінскі час) борт прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце Пекін-Шоўду ў сталіцы Кітая.

Папярэдні матэрыял
«Уладай Рыксдага маніпулююць»: Адказ амбасадара РБ на ліст шведскага парламента з патрабаваннем вызваліць палітвязняў
Наступны матэрыял
«Я з мамай не размаўляў ужо тры месяцы. Я па ёй сумую»: Дзеці палітвязняў пра сваіх бацькоў

Iншыя матэрыялы