In English:
An aircraft of the government of Pakistan arrived in Belarus
На русском языке:
В Беларусь прилетел борт правительства Пакистана
Па нашых дадзеных, у 15:37 у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся Bombardier Global 5000 (рэг. нумар PA-9834).
Гэты самалёт выкарыстоўвае ўрад ісламскай Рэспублікі Пакістан, але з якой мэтай і хто менавіта з Пакістана прыбыў у Беларусь – пакуль не зразумела.
Аднак можна меркаваць, што на гэтым самалёце прыбылі назіральнікі за вучэннямі АДКБ «Баявое братэрства-2023», якія пройдуць у Беларусі з 1 па 6 верасня. Як прыклад, у 2021 г. назіральнікі ад Пакістана ўжо прысутнічалі ў Беларусі падчас вучэнняў «Захад-2021».