На русском языке:
В Беларусь прилетел второй МиГ-31К ВКС РФ
Па нашых дадзеных, толькі што другі знішчальнік МіГ-31К ВКС РФ прызямліўся на аэрадроме «Мачулішчы».
Нагадаем, што ўчора ў Мачулішчы ўжо прыбыў адзін МіГ-31К ПКС РФ. Да ўчорашняга дня іх не было ў Беларусі паўтара гады. Яны зляцелі з Беларусі пасля таго, як партызаны вывелі са строю расійскі А-50 ДРЛА.
Нагадаем, МіГ-31К ВКС РФ — гэта знішчальнік, здольны несці на сабе гіпергукавыя аэрабалістычныя ракеты Х-47М2 «Кінжал», якія ляцяць на адлегласць у 2 000 км.