sputnik.by
3 хв.

In English: «Ruslan» arrived in Belarus
На русском языке: В Беларусь прилетал «Руслан»

Учора, 25 чэрвеня ў 15:12 у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся транспартны Ан-124 «Руслан» ПКС РФ (RA-82030). Борт накіроўваўся з Ульянаўска.

У Беларусі самалёт прабыў амаль суткі. У 13:03 26 чэрвеня борт вылецеў назад у РФ і прызямліўся ў аэрапорце «Унукава» ў 14:15.

У Беларусь прылятаў «Руслан»

З якой мэтай прылятаў у Беларусь гэты Ан-124 пакуль невядома. Раней на такіх самалётах прывозілі ў Беларусь партыю тактычных ракетных комплексаў «Кропка-У», ракеты для аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр» і іншыя боепрыпасы. Аднак тады Ан-124 прыляталі на ваенныя аэрадромы.

Таксама варта адзначыць, што ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск», куды прылятаў дадзены борт, ёсць авіярамонтны завод, куды ён мог прывезці нейкія запчасткі ці штосьці з ваенных патрэб.

Нагадваем, што калі вы ці вашыя знаёмыя назіралі нейкую ваенную актыўнасць на тэрыторыі нашай краіны – пішаце (ці перадавайце дадзеныя праз сяброў за мяжой) у @HajunBYbot або праз форму для сувязі на сайце.

Калі вы ці вашыя знаёмыя назіралі нейкую ваенную актыўнасць на тэрыторыі нашай краіны - напішыце нам, калі ласка

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 2 ліпеня
Наступны матэрыял
Паведамляюць пра нібыта Прыгожына ў Мінску, але абодва яго самалёты ў Расіі

Iншыя матэрыялы