На русском языке:
В Беларусь ввезено около 5 млн патронов из РФ
Паводле звестак Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі, у снежні 2023 года ў Беларусь з РФ былі дастаўленыя два чыгуначныя вагоны з Барнаула з грузам патронаў да стралковай зброі. Паведамляецца, што эшалон быў адпраўлены 10 снежня і прыбыў у Беларусь 22 снежня. Агульная маса грузу склала 110 тон.
Пунктам прызначэння ў РБ зʼяўляецца станцыя Галынец, паблізу якой знаходзіцца 2783-я база захоўвання і ўтылізацыі бранятанкавай маёмасці (в/ч 63615). Адзначым, што ў горадзе Барнаул знаходзіцца Барнаульскі патронны завод, які выпускае боепрыпасы розных калібраў для паляўнічых стрэльбаў, пісталетаў і аўтаматаў.
Калі ўлічыць, што сярэдняя маса патрона складае каля 15 г, то ў дадзеных вагонах маглі прывезці каля 7 млн патронаў, ці ж 4-4,5 млн патронаў калібра 7,62 × 39 або 8,5-9 млн штук калібра 5,45 ×39.
Таксама нагадаем, што летась у РФ была ўведзеная забарона на экспарт патронаў і іх складнікаў (куль, гільзаў, пораху) для грамадзянскай зброі.