У Беларусь з РФ перакінулі яшчэ не менш за 50 адзінак тэхнікі УС РФ

Мінабароны РБ
4 хв.

На русском языке: В Беларусь из РФ перебросили ещё не менее 50-и единиц техники ВС РФ

МА РБ паведаміла, што ў Беларусь прыбыў чарговы эшалон з вайсковай тэхнікай у УС РФ. Характэрна, што на многіх грузавіках прысутнічае апазнавальны сімвал Z.

Па нашых дадзеных у эшалоне прыбыло: каля 43-х адзінак КамАЗаў і Уралаў, БАЗ-6306, 5 бензавозаў, 2 зенітныя ўстаноўкі ЗП-23-2, палявыя кухні і бочкі для вады. Таксама адзначым, што на адной з машын нумары з 44-м рэгіёнам РФ — гэта Заходняя ваенная акруга.

Учора эшалон з гэтай тэхнікай прайшоў у напрамку Баранавічаў праз Мінск і Фаніпаль. І, па нашых звестках, прыбыў у Баранавічы.

Папярэдні матэрыял
УС РБ атрымалі новую партыю расійскіх бронетранспарцёраў БТР-82А
Наступны матэрыял
Пуцін загадаў спыніць агонь ва Украіне на час праваслаўных Калядаў. Як адрэагавала беларуская прапаганда?

Iншыя матэрыялы